#мчс#ветка# працоўны_ калектыў Ветка. У цэнтры ўвагі - бяспека!
#мчс#ветка# працоўны_ калектыў
Ветка. У цэнтры ўвагі - бяспека!
Жыццё пражыць - не поле перайсці! У штодзённай мітусні, мы пастаянна кудысьці спяшаемся, часцяком забываючы аб простых правілах бяспекі жыццядзейнасці. Штотыдзень кіраўніцтва Веткаўскага раённага падраздзялення сустракаецца з працоўнымі калектывамі, каб у чарговы раз нагадаць аб захаванні правіл бяспекі жыццядзейнасці. Напярэдадні свята Валерый Харашко выступіў у працоўным калектыве аддзела адукацыі, спорту і турызму Веткаўскага райвыканкама.
У сваім выступе начальнік падраздзялення адзначыў, што вясна ўжо ўступіла ў свае правы, а значыць, грамадзяне пачынаюць наводзіць парадкі на сваіх прысядзібных участках і прыдамавых тэрыторыях. Ніхто не забараняе гэтага рабіць, але неабходна выконваць правілы бяспекі, каб не здарылася трагедыі. Як паказвае практыка, у асноўным няшчасці адбываюцца па халатнасці людзей. Нярэдка ў агні гінуць самі віноўнікі пажараў, іх сваякі, суседзі. Агонь знішчае маёмасць, жыллё. Пазбегнуць пажару не складана, калі выконваць меры бяспекі.
Памятаеце, што кожны кінуты акурак ці запалка можа прывесці да пажару. Калі ў домаўладанні старая электраправодка, не чакайце калі ўспыхне пажар або кароткае замыканне – для абароны ужывайце засцерагальнікі толькі заводскага вырабу. Не пакідайце малалетніх дзяцей без нагляду нават калі вы выйшлі на хвілінку, захоўвайце запалкі і запальнічкі у недаступным месцы.
Для сваёй бяспекі усталюйце ў дамах аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі. І памятайце, пры ўзнікненні пажару ваш галоўны вораг-час. Кожная секунда можа каштаваць вам і вашым сваякам жыцця.